Пад Мінскам людзей затрымлівалі са стралянінай (абноўлена)
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-каналах.
Увечары 25 жніўня ў тэлеграм-каналах з'явілася шакуючая навіна: у пасёлку Сосны пад Мінскам затрымалі некалькі чалавек, пры гэты было чуваць стрэлы з аўтаматаў.
Два буса з АМАПам затрымлівалі людзей на развязцы паміж пасёлкамі Сосны і Прылессе. Паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманыя 15 чалавек.
«Новы Час» сочыць за развіццём падзеяў.
Як высветлілася, затрыманыя — футбольныя фанаты, яны пабіліся паміж сабой.