«Пад дынамічным наглядам медыкаў». Палітзняволены журналіст Андрэй Скурко ідзе на папраўку
Супрацоўнік «Нашай Нівы» Андрэй Скурко ў СІЗА №1 «знаходзіцца пад дынамічным наглядам медыцынскіх работнікаў» і атрымлівае меддапамогу ў поўным аб’ёме. Пра гэта гаворыцца ў адказе МУС на заяву «Беларускай асацыяцыі журналістаў».
Напрыканцы ліпеня стала вядома, што зняволены Андрэй Скурко захварэў у СІЗА і быў змешчаны ў медыцынскую частку. З улікам таго, што журналіст з'яўляецца інсуліназалежным дыябетыкам, БАЖ прасіла перавесці Скурко ў грамадзянскую лякарню.
У адказе Дэпартамент выканання пакаранняў МУС спасылаецца на
лекарскую таямніцу і таму не паведамляе пра стан здароўя Скурко.
З уласных крыніц супрацоўнікі БАЖ даведаліся, што зняволены
журналіст сапраўды ідзе на папраўку.
Супрацоўнікі «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч і Андрэй
Скурко знаходзяцца за кратамі з 8 ліпеня. Усяго ў няволі цяпер 29 прадстаўнікоў медыя.