Па Мінску сёння гулялі жанчыны ў жалобных строях
Дзяўчаты выйшлі з чорнымі парасонамі і чырвонымі стужкамі на запясцях у падтрымку палітвязняў, якія знаходзяцца ў невыносных турэмных умовах, абвяшчаюць галадоўку і рэжуць вены, піша tut.by.
Акцыя адбылася на выхадзе з ГЦ «Галерэя Мінск».
Шпацыр па горадзе беларусак у чорным наводзіць на адсылкі да паўстання 1863-1864 гадоў, калі жанчыны насілі жалобу на знак смутку па зняволеных паўстанцах.