Новы рэкорд. Мінздароўя абвясціла 8463 выпадкі COVID-19 за суткі
Міністэрства аховы здароўя абнавіла каронавірусную статыстыку. Як паведамляе ведамства, за суткі выяўленыя 8463 новыя выпадкі COVID-19.
Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў нядзелю — 8315 выпадкаў. Учора было 8254 выпадкі. Усяго з пачатку пандэміі ўжо зарэгістраваны 805 651 выпадак, піша REFORM.by.
Выпісаныя за дзень 1558 чалавек. Агульная колькасць афіцыйна ачунялых ужо складае 792 007.
За суткі ў краіне памерлі 14 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж у афіцыйнай статыстыцы 6204 смяротных выпадкаў.
З пачатку пандэміі выканана 12,045 млн тэстаў, у тым ліку 34 338 за суткі.