Колькі каштуе рамантыка? Мінск — сярод найтаннейшых!

Колькі будзе каштаваць спатканне ў розных гарадах свету? Рамантыка — рэч неацэнная, але выдаткі на яе ў  параўнаць магчыма.

ramantyka.jpg

У новым даследаванні аналітыкі Picodi.com высвятлялі, колькі выдаткоўваюць закаханыя розных краін на рамантычнае спатканне. Для рэйтынгу было ўзятае ўмоўнае спатканне, якое ўключае ў сябе вячэру ў рэстаране на дваіх, бутэльку віна і два квіткі ў кіно. У даследаванне трапіла 56 сталіц і буйных гарадоў свету.

Даражэй за ўсё спатканне з вячэрай на дваіх ў рэстаране, з бутэлькай віна і два квіткі ў кіно абыдзецца ў Цюрыху, Осла і Хельсінкі. Жыхары гэтых гарадоў у сярэднім выдаткуюць ад 184 $ да 226 $.

Мінск, паводле такіх падлікаў, увайшоў у дзясятку самых танных гарадоў, у якіх спатканне каштуе да 60 $. У беларускай сталіцы квіткі ў кіно і вячэра з віном на дваіх у сярэднім абыдуцца ў 58 долараў — 9-е месца рэйтынгу. Прыкладна столькі ж выдаткуюць закаханыя ў Кіеве, Нур-Султане і Ханоі. У Парыжы вечар для дваіх будзе каштаваць 126 $.

Але больш выгадна хадзіць на спатканні ў Багаце і Стамбуле. На рамантычны вечар у гэтых гарадах давядзецца выдаткаваць 48 $ і 44 $ адпаведна.

kost_spatkannia.png

У рэйтынгу ўлічваліся кошты ў рэстаранах сярэдняга цэнавага сегмента за вячэру з трох страў і з бутэлькай віна, а таксама кошты стандартных квіткоў у сеткавых кінатэатрах на вячэрні сеанс 2D у перыяд з пятніцы па нядзелю. Для канвертавання валют выкарыстоўвалі сярэдні курс Google Finance за першую палову студзеня 2022 года.