Ноччу невядомыя спалілі лецішча экс-дырэктара РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандра Мрочака

Пра гэта паведаміў у фэйсбуку сын акадэміка Дзмітрый Мрочак.

Фота з фэйсбука Дзмітрыя Мрочака

Фота з фэйсбука Дзмітрыя Мрочака

«Сёння ўначы спалілі дачу майго таты, пакінулі запіску з папярэджаннем ... Яшчэ ёсць спрэчкі пра дэмакратыю і "краіну для жыцця"?» — напісаў Дзмітрый Мрочак.


Нагадаем, дырэктара РНПЦ «Кардыялогія» акадэміка Аляксандра Мрочака звольнілі. Ён не забараняў сваім калегам выказваць сваю пазіцыю адносна сітуацыі ў краіне і выходзіць у ланцугі салідарнасці ў працоўны час.
Пазней Аляксандр Мрочак неаднойчы адкрыта выказваўся і пра бягучую сітуацыю ў Беларусі, і пра медыцыну.