Нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч выклікалі на допыт у Следчы камітэт

Нобелеўскага лаўрэата Святлану Алексіевіч, якая з'яўляецца сябрам прэзідыума Каардынацыйнай рады, выклікалі на допыт па крымінальнай справе ў Следчы камітэт, паведаміла прэс-служба Рады.

18768150_303.jpg


Святлану Алексіевіч у якасці сведкі запрасілі ў СК 25 жніўня ў 14.00.
Нагадаем, 20 жніўня генпракурор Аляксандр Канюк заявіў, што стварэнне і дзейнасць Каардынацыйнай рады накіраваны на захоп дзяржаўнай улады, а таксама на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.
Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса. Галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарата СК прыняло да вытворчасці крымінальную справу па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 361 КК па факце публічных заклікаў да захопу дзяржаўнай улады або здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, учыненых з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт.
Раней у Следчы камітэт на допыт у рамках крымінальнай справы па арт. 361 выклікалі членаў Каардынацыйнай рады Максіма Знака, Сяргея Дылеўскага і Лілію Уласаву. Яны далі тлумачэнні, падрабязнасці з-за падпіскі паведаміць не змаглі, па справе яны праходзяць у якасці сведак.
Паводле tut.by