Нямецкія ўніверсітэты спыняць супрацоўніцтва з БДУ

Пра гэта папярэдзіў прафсаюз GEW у сваім афіцыйным лісце да кіраўніцтва БДУ, Міністэрства адукацыі і Адміністрацыі прэзідэнта.

photo_2021_05_16_10_21_09.jpg

Старшыня GEW Марліс Тэпе звяртае ўвагу на перашкоды дзейнасці Свабоднаму прафсаюзу БДУ, пераслед і незаконныя звальненні членаў прафсаюза ў БДУ.
Кіраўніцтва і члены нямецкага прафсаюза ўважліва сочаць за падзеямі ў Беларусі і гатовы прымаць дадатковыя меры па абмежаванні супрацоўніцтва з установамі і іх прадстаўнікамі, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у рэпрэсіях.
Цяпер у БДУ ёсць праграмы супрацоўніцтва з 19 універсітэтамі Германіі. Ва ўсіх гэтых універсітэтах ёсць структуры прафсаюза GEW.