Невядомыя зрываюць бел-чырвона-белыя сцягі з высотак па ўсім Мінску

Невядомыя людзі зрываюць бел-чырвона-белыя сцягі з высотак па ўсім горадзе, піша Еўрарадыё

euroradio_onliner.jpg

Раніцай двое хлопцаў у чорнай вопратцы знялі два шматметровыя сцягі ў квартале «Мінск-Свет».
Тое самае адбывалася на праспекце Дзяржынскага, 11 вось з гэтым сцягам даўжынёй у 10 паверхаў. Але мясцовыя жыхары заўважылі гэта, заблакавалі машыну выкрадальнікаў сцяга ў двары і выклікалі міліцыю.
Міліцыя прыехала і адвезла хлопцаў са сцягам у Маскоўскі РУУС. Некалькі тамтэйшых жыхароў звонку аддзялення міліцыі чакаюць, чым скончацца падзеі.