Невядомыя паведамілі, што замінавалі беларускія амбасады ў Смаленску і Пецярбургу
13 снежня каля 17:00 на электронную пошту аддзяленьня беларускай амбасады ў Санкт-Пецярбургу прыйшло паведамленьне з электроннага адрасу на серверы ў Швейцарыі.
![9d5a24b0_e270_4dc4_b90f_38ca610b6983_w1023_r1_s.jpg 9d5a24b0_e270_4dc4_b90f_38ca610b6983_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/9d5a24b0_e270_4dc4_b90f_38ca610b6983_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як
паведамляе пецярбурскі сайт konkretno.ru, аўтары паведамленьня заявілі, што
«стаміліся трываць дыктатарскі рэжым, узначалены А.Р.Лукашэнкам і ягоным
злачынным асяроддзем». Яны запатрабавалі поўнага вызвалення ўсіх палітычных
зняволеных і адстаўкі Лукашэнкі. Іначай яны пагражалі падарваць «усе
замінаваныя аб’екты» пасля 23:00, паведамляе «Свабода».
Спецыялісты
агледзелі памяшканне дыпламатычнага прадстаўніцтва Беларусі на вуліцы
Бонч-Бруевіча і прылеглую да яго тэрыторыю, выбуховых прыстасаванняў не
знайшлі.
Таксама ў панядзелак такое паведамленне пра міну атрымала беларускае консульства ў Смаленску, але і там не знайшлі выбухоўкі.