На помнік Галіне Сямдзянавай не хапае сродкаў

Сябры рупяцца пра надмагільны помнік Галіне Сямдзянавай, у інтэрнэце аб'яўлены збор сродкаў.



siamdzianava_halina.jpg

Галіна Сямдзянава

Галіна Сямдзянава — адна з лідэраў незалежніцкай дэмакратычнай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 склікання, юрыст і знаўца выбарчага заканадаўца b практыкі. Памерла 18 верасня 2011 года.


Дагэтуль на яе магіле няма помніка. Скульптар, сябра суполкі «Пагоня» Алесь Шатэрнік ужо вырабіў гарэльеф. На выраб і ўсталяванне помніка пакуль бракуе сродкаў.
 

У звароце, распаўсюджаным у інтэрнэце, гаворыцца:  «Мы просім тых, хто ведаў і шанаваў Галіну Георгіеўну, у тым ліку дэпутатаў Вярхоўных Саветаў 12 і 13 склікання, праваабарончыя арганізацыі, удзельнікаў выбарчага назірання, спрычыніцца да гэтае справы сваімі складкамі. Дзякуй тым, хто ўжо ахвяраваў».
 

Каардынуе збор сродкаў Валянціна Свяцкая. Кантактны тэлефон+375 29 610-69-18, электронны адрас: valentina_svyats@mail.ru

Пералічыць грошы можна і праз сыстэму PayPal (клікніце на спасылку) з пазнакай «Tombstone for Halina Siamdzianava». 

"Радыё Свабода".