На дні адкрытых дзвярэй у міліцыі школьнікаў апранулі ў амапаўцаў

Школьнікам паказалі пісталет і далі патрымаць у руках дручок.



belsat3.jpg

belsat.eu

Слаўгарадскі РАУС 30 кастрычніка правёў экскурсію для вучняў сярэдняй школы. Яна ўключала наведванне збройнага пакою, пакою для затрыманых, прагляд фільму пра службу міліцыі, а таксама дэманстрацыюспецтэхнікі і зброі, якімі карыстаюцца беларускія праваахоўнікі.

«На заканчэнне, зброю і спецсродкі школьнікі маглі патрымаць у руках і прымерыць на сябе. Было бачна, што падобныя сустрэчы, якія ўжо сталі рэгулярнымі, цікавыя школьнікам», — паведамляе старонка Упраўлення ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму, піша Белсат.

Такой акцыяй міліцыянты заахвочваюць дзяцей да службы ў праваахоўных органах. Паведамленне на сайце УУС Магілёўскага аблвыканкаму заканчваецца кантактамі, па якіх раяць звяртацца жадаючым паступаць у навучальныя ўстановы МУС.