На святара з «Плошчы Перамен» Уладзіслава Багамольнікава завялі крымінальную справу
Супраць затрыманага напярэдадні святара Уладзіслава Багамольнікава распачалі крымінальную справу.
У адным з праўладных каналаў паведамляецца, што справа заведзена паводле артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання ці ўдзел у ім).
1 верасня Уладзіслаў Багамольнікаў быў арыштаваны на 14 сутак.
ГУБАЗіК выламаў
дзверы ў кватэру праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава і затрымаў
яго. Цяпер іерэй знаходзіцца на Акрэсціна.
Раней святар
абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а ў 2020 годзе служыў
літыю на «Плошчы Перамен» па забітым сілавікамі Рамане Бандарэнку.
Уладзіслаў
Багамольнікаў — клірык прыхода храма Богаяўлення ў Мінску, загадчык
царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы, член епархіяльнага
суда Мінскай епархіі.
Артыкул 361-1 прадугледжвае цяжкае пакаранне. Фрылансер «С*абоды» журналіст Андрэй Кузнечык паводле такога ж абвінавачвання атрымаў шэсць гадоў калоніі.