На Эльбрусе знайшлі зніклых беларускіх альпіністаў
На Эльбрусе ў Кабардзіна-Балкарыі (Расія) знайшлі зніклых беларускіх альпіністаў.
Пошукавая аперацыя працягвалася два дні і яна дала вынікі. 23-гадовы жыхар Гомеля Іван Мартынюк і 32-гадовы мінчук Дзмітрый Літвінскі, якія не выходзілі на сувязь з 17 студзеня, жывыя і здаровыя, паведамляе партал tut.by.
Адзначаецца, што расійскія ратавальнікі знайшлі беларусаў пад перавалам Ірык, знізу ўсходняга схілу Эльбруса. Альпіністы здольныя ісці самастойна. Мяркуецца, што ў тым раёне проста не было сувязі, таму альпіністы і выйшлі на перавал — спадзяваліся, што ўдасца патэлефанаваць. Спачатку ратавальнікі знайшлі іх рукзакі, пакінутыя на схіле гары, а пасля — і іх уладальнікаў.