На акцыю супраць акумулятарнага завода ў Брэсце прыйшлі 120 чалавек

На цэнтральнай плошчы Брэста зноў праходзіць традыцыйная акцыя супраць акумулятарнага заводу, паведамляе Белсат.

3_1_648x432.jpg

Сёння, 5 красавіка, на цэнтральнай плошчы Брэста зноў сабраліся людзі. Гэтым разам сабраліся каля 120 чалавек.
Віталь Шавелянкоў, адзін з актывістаў, быў затрыманы пры выхадзе з дому. На акцыю таксама прыйшлі чатыры супрацоўнікі міліцыі. Яны папярэдзілі ўсіх, што акцыя несанкцыянаваная і адразу сышлі – у будынак адміністрацыі Ленінскага раёну. Традыцыйна на цэнтральнай плошчы ў нядзелю шмат людзей у цывільным з відэакамерамі.
Ужо год як берасцейцы выходзяць па нядзелях на акцыі пратэсту – яны незадаволеныя тым, што пад горадам пабудаваны і вось-вось запрацуе завод па вырабу акумулятараў. Актывісты дасылаюць мясцовым уладам просьбы аб правядзенні акцыі і шэсця – але чыноўнікі адказваюць адмовамі (за год іх сабралася больш за 100).
У другой палове красавіка на акумулятарным заводзе працавала камісія па прыёмцы, але 30 красавіка акту на запуск вытворчасці так і не падпісалі.
Некалькі начэй запар у траўні на заводзе гарэла святло і быў чутны шум працуючага абсталявання. Познім вечарам 2 траўня прадстаўнікі ініцыятыўнай групы выявілі шум на ўчастку свінцовай стужкі. Прыкладна праз 40 хвілін, калі да заводу з’ехаліся людзі, гул спыніўся.
– Грамадскасць Брэста апавешчана, што акумулятарны завод праходзіць працэдуру кантролю адпаведнасці з праектам і прыёмкі ў эксплуатацыю. Завод па стане на 6 траўня не працуе, але жыхары бліжэйшых жылых раёнаў у начны час у апошні тыдзень адчулі досыць гучны вытворчы шум, які, магчыма, ідзе ад вентыляцыі, што выводзіць забруджанае паветра з цэхаў заводу. То бок, завод таемна працуе па начах. Факт вытворчага шуму афіцыйна зафіксаваны міліцыяй, выкліканай жыхарамі, у прысутнасці сведак. Гэта факт парушэння ўсіх магчымых дзяржаўных законаў. І на гэтыя парушэнні ўсім уладным структурам напляваць, як напляваць на жыццё і здароўе грамадзянаў. За гэтыя парушэнні ніхто пакарання не панясе. Людзей як падманвалі яшчэ пры праектаванні заводу, так і працягваюць падманваць і хаваць рэальную абстаноўку ўзроўню ўжо фактычнага забруджвання нашай навакольнага асяроддзя, – заявіў «Белсату» сябра ініцыятыўнай групы супраць заводу Зміцер Бекалюк.
belsat.eu