На аднаўленне касцёла ў Будславе ўжо сабрана 325 тысяч рублёў
Валанцёры дзеляцца навінамі ў тэлеграм-канале @budslau.

Дах храма цяпер выглядае так
У тэлеграм-канале, прысвечаным аднаўленню будынка, падзяліліся апошнімі навінамі:
- - Ачысцілі дах ад буйнога смецця (яшчэ засталося шмат попелу і дробных частак)
- - Усе буйныя элементы былі распілаваныя і вывезены з пад касцёла
- - Прыбралі тэрыторыю вакол храма ад попелу, вуглёў і тэхнічнага смецця
- - Выставілі дадатковы агароджы вакол касцёла.

Працы па прыборцы смецця
Валанцёры дзякуюць усім, хто дапамагае: «Працы было шмат як і дапамогі! Усім хто дапамагаў, адгукнуўся, вялікі дзякуй! Дзякуй тым, хто жадаў прыехаць у нядзелю, але зробім невялічкі перапынак! Дзякуй надвор'ю, якое спрыяла, нягледзячы на прагноз! Дзякуй за вашыя малітвы і добрыя словы падтрымкі!»
