Мы падыходзім да піку другой хвалі каронавіруса, не выключана трэцяя і чацвёртая

Беларусь падыходзіць да піку другой хвалі каранавіруса. Пра гэта ў эфіры АНТ заявіў кандыдат медыцынскіх навук, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый БелМАПА Юрый Горбіч, піша Tut.by

11_maski_20201112_zam_tutby_phsl.jpg


— Мы трошкі адстаем ад той жа Еўропы па гэтым піку па той прычыне, што ў Еўропе пачалося ўсё раней, у нас — крыху пазней завяршылася першая хваля.
Па словах спецыяліста, не выключаны і трэцяя, і чацвёртая хваля каранавіруса, але гаварыць пра гэта дакладна не прыходзіцца, бо захворванне зусім новае.
Горбіч адзначыў, што каля 80% хворых пераносяць захворванне лёгка, каля 17-20% — цяжка, 3-5% — трапляюць у рэанімацыю.
— Рэальна, пра што мы можам казаць — мы падыходзім да піку другой хвалі, мы набліжаемся да мяжы прапускной здольнасці стацыянарных арганізацый сістэмы аховы здароўя.
Медык паведаміў, што колькасць тых, хто захварэў у другую хвалю ў Беларусі больш, чым вясной. Адной з прычын гэтага, на думку Горбіча, з'яўляецца тое, што ў людзей змянілася стаўленне да каранавіруса — мы стаміліся яго баяцца.
— Нам трэба вярнуць не страх, трэба вярнуць разуменне таго, што гэта небяспечна. Цяпер, калі пачынае ўводзіцца масачны рэжым, гэта відаць. Бо вяртаецца разуменне, калі мы бачым, што расце захворванне і ў кожнай сям'і — дзесьці сваякі, дзесьці знаёмыя, дзесьці калегі па працы. І не дай бог, хтосьці не вярнуўся з бальніцы, на жаль, такія выпадкі бываюць, па-дурному адмаўляць, што гэтага няма. Рэальна, у гэты момант пачынаеш задумвацца: а можа быць, наступным будзеш ты? І вось тады прыходзіць гэта ўсведамленне. Бо на самай справе нідзе ў свеце на дадзены момант ніхто не дасць 100-працэнтную гарантыю, што, калі чалавек захварэе, ён ачуняе.
Юрый Горбіч сказаў, што ў другую хвалю COVID-19 застаўся тым жа.
— Усе той жа. Шмат хто кажа пра тое, што ён губляе сваю вірулентнасць, на самай справе я рызыкну з гэтым паспрачацца, таму што ён сыходзіць у новыя для сябе папуляцыі. Калі мы ўспомнім першую хвалю, гэта пераважна былі ўзроставыя людзі, людзі з вялікай колькасцю фактараў рызыкі. Маладыя людзі таксама сустракаліся, але яны складалі безумоўную меншасць. Зараз папуляцыя людзей, якія захварэлі і трапляюць у поле зроку медыкаў, яна маладзее. Вірус знаходзіць для сябе новую папуляцыю, адпаведна, казаць пра тое, што ў яго зніжаецца вірулентнасць, то-бок уласцівасць выклікаць захворванне, калі казаць больш простай мовай, нельга.