Мастак Мікола Купава на рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне
Вядомы беларускі графік, аўтар партрэтаў выбітных беларусаў і гістарычных карцін, які захварэў на каронавірус, ужо пачуваецца лепш, піша Свабода.
![Мікола Купава, фота Дзіяны Серадзюк Мікола Купава, фота Дзіяны Серадзюк](/img/v1/images/kalinouski_dzijana_seradzjuk__5__logo_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мікола Купава, фота Дзіяны Серадзюк
Мікола Купава кажа, што спачатку ў яго была высокая тэмпература, потым яго паклалі ў 6-ю лякарню, дзе падключалі да кіслароду.
«Ужо каторы дзень няма тэмпературы, то-бок цяпер ужо лепш. У Аксакаўшчыну прыехалі толькі ўчора, мяркую, што тут буду дні чатыры, — кажа Мікола Купава. — У першыя дні дома была тэмпература, потым ляжаў тыдзень у лякарні, цяпер нармальна».
Мікола Купава — вядомы беларускі графік, аўтар партрэтаў выбітных беларусаў і гістарычных карцін, ілюстратар кніг беларускіх аўтараў. У 1991 годзе ён распрацоўваў эталон Дзяржаўнага герба Беларусі — «Пагоні».