Мостабудаўнікі правялі выпрабаванні новага моста на Нямізе

Мостабудаўнікі правялі выпрабаванні новага моста на Нямізе. Па мосце прагналі 6 самазвалаў, загружаных друзам. Маса кожнага грузавіка была 35 тон. Знізу моста былі замацаваныя датчыкі, якія адсочвалі стан канструкцыі.

most_8_02_2.jpg


Мяркуецца, што мост адкрыюць заўтра, 10 лютага. А з 11 лютага па ім і пад ім пусцяць грамадскі транспарт. «Мінсктранс» ужо анансаваў, што з пятніцы аўтобусы і тралейбусы вяртаюцца на звычайныя маршруты, піша Еўрарадыё.

На звычайныя маршруты вяртаюцца аўтобусы № 1, 24, 38, 57, 69, 73, 74с, 91, 119с, 163, 188 с і тралейбусы № 9, 12, 13, 14, 29, 37, 40, 40а, 46, 53, 57.

Частка аўтамабільнага моста ў раёне вуліцы Няміга абрынулася ў ноч з 7-га на 8-га студзеня. Пацярпела пешаходная секцыя — упалі агароджы і тратуар. Ніхто не пацярпеў. Гарадскія ўлады прынялі рашэнне цалкам разабраць мост. На аднаўленне далі сабе месяц. У канцы студзеня старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў казаў, што здача аб'екта адбудзецца ў тэрмін — і 10 лютага рух па новым мосце будзе адноўлены.