«Міжнародная амністыя» абвясціла тэрміновую акцыю за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі

У Беларусі вынесены трэці за год смяротны прысуд. 19 траўня Сяргей Вострыкаў быў асуджаны Гомельскім абласным судом да смяротнага пакарання. У сувязі з гэтым «Міжнародная Амністыя» заклікае грамадзян Беларусі запатрабаваць ад уладаў абвяшчэння мараторыя на смяротныя пакаранні.

amnesty_international.jpg


Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе і Цэнтральнай Азіі, якая працягвае ўжываць смяротнае пакаранне. «Amnesty International» выступае супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, разглядаючы яго як парушэнне права на жыццё, закладзенае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Гэта найбольш жорсткае, бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць пакаранне.
Сяргей Вострыкаў (33 гады) асуджаны за два асобныя выпадкі згвалтавання і забойства. Ён быў прызнаны вінаватым у забойстве двух сваіх калегаў-жанчын, першае адбылося ў ліпені 2014 года, другое — у ліпені 2015 года. Як мяркуецца, Сяргей Вострыкаў прапанаваў адвезці жанчын на працу, але замест таго адвёз у гараж, дзе згвалціў і забіў іх і пахаваў целы ў лесе. Вострыкаў будзе абскарджваць прысуд.
Нягледзячы на ​​ўзрастаючы нацыянальны і міжнародны ціск на Беларусь з заклікам адмяніць смяротнае пакаранне, гэта ўжо трэці прысуд у 2016 годзе. У Беларусі смяротныя пакаранні выконваюцца стрэлам у патыліцу. Сям'і не дасылаюць папярэдняга паведамлення пра дату выканання прысуду і не даюць апошняга візіту. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, цела не вяртаюць сям'і для пахавання, і само месца пахавання таксама не раскрываецца.
«Міжнародная Амністыя» заклікае грамадзян да 15 ліпеня 2016 года дасылаць звароты на беларускай, рускай або сваёй роднай мове:* З заклікам да прэзідэнта Лукашэнкі спыніць усе запланаваныя пакаранні ў Беларусі і неадкладна змякчыць смяротныя прысуды для Сяргея Вострыкава і ўсіх іншых асуджаных на смерць у Беларусі;* З заклікам увесці неадкладны мараторый на прывядзенне ў выкананне смяротных пакаранняў з далейшай мэтай адмяніць смяротнае пакаранне;* З просьбай спыніць сакрэтнасць вакол смяротнага пакарання і прыняць меры, накіраваныя на адмену артыкула 175 беларускага Крымінальна-выканаўчага кодэкса, каб целы пакараных смерцю былі вернутыя сем'ям для пахавання, або паведаміць месца пахавання.
Адрасы, па якім можна адправіць зварот: Прэзідэнт Аляксандр ЛукашэнкаВул. Карла Маркса, 38220016 МінскБеларусьФакс: +375 17 226 06 10+375 17 222 38 72E-mail: contact@president.gov.by
Генеральны пракурорАляксандр КанюкВул. Інтэрнацыянальная, 22220050 МінскБеларусьФакс: +375 17 226 42 52E-mail: info@prokuratura.gov.by
Паводле spring96.org