Мінздароўя: за суткі ў Беларусі зафіксавана 1955 новых выпадкаў COVID-19
Сутачнае захворванне на ковід у Беларусі працягвае ўтрымлівацца на адзнацы вышэй за 1900 выпадкаў. Як паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя суткі выяўлена 1955 новых пацыентаў з COVID-19. Усяго ж з пачатку пандэміі дыягназ пацверджаны ў 534104 выпадках.
Выпісаныя за дзень 1469 чалавек. Агульная колькасць
выздаравелых пацыентаў складае 516 030.
За суткі памерлі яшчэ дзесяць чалавек з выяўленай
каронавіруснай інфекцыяй. Паводле звестак Мінздароўя, з пачатку
пандэміі памерлі ўжо 4114 чалавек.
У краіне выканалі 8,425 млн тэстаў, з якіх 10 387 зроблена
за суткі.
Першую дозу прышчэпкі атрымалі 2,067 млн чалавек, а цалкам скончылі вакцынацыю 1,584 млн.