Мінздароўя: У Беларусі 1151 новы пацыент з каронавірусам
У Беларусі за суткі зарэгістраваны 1151 новы выпадак COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў краіне выяўлена 459998 выпадкаў захворвання.
![thumbs_b_c_110fb2988d9415623100de03fd64fadf.jpg thumbs_b_c_110fb2988d9415623100de03fd64fadf.jpg](/img/v1/images/thumbs_b_c_110fb2988d9415623100de03fd64fadf.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З учорашняга дня выпісаныя 1079 чалавек. Усяго ачунялі 454
103 пацыента з пацверджаным раней дыягназам.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі
3593 чалавекі з дыягнаставаным каранавірусам. З іх за суткі зарэгістравана 9
смяротных выпадкаў.