Антырэкорд: Мінздароўя паведаміла пра 19 смерцяў ад COVID-19 за мінулыя суткі
Паводле афіцыйных даных, 18 лютага ў Беларусі захварэлі на каронавірус 7856 чалавек.
За мінулыя суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя 7856 пацыентаў з COVID-19. З пачатку пандэміі выяўлены 875 934 выпадкі інфікавання.
З учорашняга дня выпісаныя 1513 пацыентаў, усяго ачунялі 861 397.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі, па афіцыйных даных, памерлі 6348 хворых, з якіх за суткі — 19.