Мінсувязі: сетка 4G з’явіцца ў Беларусі да канца года
Беларусы ў чацвёртым квартале 2015 будуць мець магчымасць карыстацца паслугамі сувязі на аснове тэхналогіі чацвёртага пакалення LTE (4G), паведаміў у чацвер міністр сувязі і інфарматызацыі рэспублікі Сяргей Папкоў.
«У чацвёртым квартале», — сказаў Папкоў, адказваючы на пытанне пра тэрмін ўводу тэхналогіі LTE у камерцыйную эксплуатацыю.
Рэалізуе праект па будаўніцтве апорнай сеткі на аснове тэхналогіі LTE сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства «Беларускія воблачныя тэхналогіі», паведамляе SputnikБеларусь.
Па словах міністра, першы этап разлічаны на 2015 год і распаўсюджваецца на Мінск і абласныя цэнтры, а ў наступным годзе аператар прыступіць да актыўнай фазы развіцця LTE па ўсёй рэспубліцы.
Папкоў таксама паведаміў, што мабільныя аператары, якія зараз працуюць на беларускім рынку, змогуць прадастаўляць абанентам паслугі на аснове тэхналогіі LTE, заключыўшы дамову з аператарам.
Прадпрыемства «Беларускія воблачныя тэхналогіі» было створана ў 2012 годзе, яго заснавальнікамі з’яўляюцца «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» (51%) і расійскія бізнесмены. Прадпрыемства стварае апорную сетку па тэхналогіі LTE, а таксама транзітную магістраль сувязі.