Мінск увайшоў у тройку лепшых гарадоў СНД для раварыстаў

Партал Турстат склаў Топ-10 роварных гарадоў Расіі і СНД для паездак на ровары па вуліцах і парках. Больш правільна было б назваць гэты рэйтынг Топ-9 гарадоў Расіі пры ўдзеле Беларусі.

rovar_8.jpg

Рэйтынг прадстаўлены па выніках даследавання даўжыні роварных сцяжынак і палос ў горадзе, а таксама роварных маршрутаў і пракатных ровараў на станцыях.
Адзначым, што ні адна краіна СНД, акрамя Беларусі, у рэйтынгу не прадстаўлена.
Топ-10 самых роварных гарадоў Расіі і СНД:

  1. Масква
  2. Санкт-Пецярбург
  3. Мінск
  4. Казань
  5. Екацерынбург
  6. Калінінград
  7. Самара
  8. Воронеж
  9. Ніжні Ноўгарад
  10. Сочы

Паводле thinktanks.by