Мінлясгас — Севярынцу: высякаем і будзем высякаць!
Сустаршыня БХД Павел Севярынец атрымаў ад Першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Беларусі Шатраўкі В.Г. адказ на петыцыю з патрабаваннем спыніць суцэльныя высечкі лесу, вываз круглай драўніны за мяжу, вынішчэнне дуброваў і будаўніцтва лясных дарог у заказніках, падпісаную больш чым 500 грамадзянамі.
У адказе на 6 старонках паведамляецца: Мінлясгас усё робіць правільна, грамадзяне нічога не разумеюць, а суцэльныя высечкі — наступствы бураломаў і караеда. Вываз кругляка неабходны, таму што ёсць распараджэнне прэзідэнта, а магутнасцяў для сваёй перапрацоўкі драўніны ў Беларусі дастаткова.
— Беларусаў паслалі лесам, — каментуе адказ міністэрства Павел Севярынец. Адказ у стылі: высякаем і будзем высякаць. Становішча непрымальнае: яшчэ колькі месяцаў такіх тэмпаў высечкі, і Беларусь застанецца лысай. Мы будзем збіраць каманду, каб абараняць беларускі лес.
bchd.info