Міліцыя затрымала наведвальнікаў панк-канцэрта

АМОН разагнаў панк-канцэрт у Мінску. 



7ms9kpkpabc.jpg

Учора ноччу, у раёне пасёлка Зялёны міліцыя затрымала наведвальнікаў панк-канцэрта, які праходзіў у лесе.

Парадку 150 чалавек адвезлі ў Ждановицкае РУУС, дзе праз дзве гадзіны ўсіх, акрамя пяці чалавек, адпусцілі. Пяць чалавек затрыманыя на суткі і жорстка збітыя.

Ім інкрымінуюць тры артыкулы: супраціў супрацоўнікам міліцыі, распіццё алкагольных напіткаў і знаходжанне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскім месцы і ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Дагэтуль яны знаходзяцца ў пастарунку міліцыі ў Ратамцы (ужо больш за дзесяць гадзін). У аддзяленні адсутнічае вада, таму затрыманыя просяць прывезці ім пітной вады.

Міліцыя таксама канфіскавала ўсю апаратуру і інструменты.

Першакрыніца:  http://vk.com/rdbelarus