МФ: Нельга здымаць санкцыі, калі рэпрэсіі працягваюцца
Беларускіх студэнтаў, удзельнікаў пратэсту супраць “платных пераздачаў” у БДУ, у тым ліку Глеба Вайкуля, выключаюць з унівэрсітэту.
Няма сумненняў, гэта — палітычныя рэпрэсіі. Любое дэманстрацыйнае выяўленне альбо адстойванне сваёй думкі пры сённяшнім рэжыме будзе карацца — такі пасыл “донараў стабільнасці” з чынавенскіх кабінэтаў.
Пры гэтым шэраг еўрапейскіх структураў і нават “дэмакратычных” палітыкаў прасоўваюць ідэю пра зняццё візавых абмежаваньняў супраць афіцыйных чыноўнікаў, адказных за пераслед дэмакратычных актывістаў, ужо ў лютым 2016 года.
Малады Фронт заяўляе: не можа быць ніякага зняцця абмежаванняў пры працягу рэпрэсіяў.
Малады Фронт заклікае да салідарнасці са студэнтамі, якіх выключаюць з ВНУ за акцыі пратэсту.
Верым! Можам! Пераможам!
Паводле: Малады Фронт