Медыкам дазволяць прыватызаваць арэнднае жыллё
У Беларусі плануецца правесці эксперымент. Але пакуль толькі ў Мінскай вобласці. Пасля 10-15 гадоў працы медыкам могуць дазволіць выкупаць арэнднае жыллё.
Пра гэта распавёў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын, паведамляе газета “Белорусы и Рынок” са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.
"Прапанова была аблвыканкама і кіраўнік дзяржавы патрымаў: у выглядзе эксперыменту ўсё ж такі дазволіць будаваць арэнднае жыллё і з мэтай замацавання людзей на працы ў той ці іншай установе аховы здароўя (мы цяпер гаворым менавіта пра медыкаў) пасля пэўнага перыяду працы (10 або 15 гадоў) даць магчымасць выкупу гэтага арэнднага жылля. Тым самым мы замацоўваем людзей для працы ў той ці іншай сферы эканомікі", — заявіў Аляксандр Турчын.