Машыну з Лябедзькам, Рымашэўскім, Кавальковай і Казловым спынілі каля Івацэвічаў

5 сакавіка ў Берасці запланаваны Марш недармаедаў. З Менску падтрымаць сваіх берасцейскіх калег накіраваліся старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні АГП Мікалай Казлоў, сустрашыня БХД Віталь Рымашэўскі, актывістка Вольга Кавалькова.

ac0bd15d_9a84_48d5_8c40_67ff6fed3139_w1023_r1_s.jpg

Каля Івацэвічаў машыну, у якой яны ехалі спыніла ДАІ. Два старшыя лейтэнанты кажуць, што быццам бы для праверкі.
​Супрацоўнікі ДАІ падазраюць, што аўтамабіль у вышуку, прапануюць праехаць і актывістам. Але яны адмаўляюцца, спрабуюць «злавіць» машыну, каб даехаць у Берасьце.


Паводле svaboda.org