Мастака Алеся Пушкіна аштрафавалі за перфоманс
Мастак Алесь Пушкін 6 чэрвеня правёў перфоманс у абарону беларускай мовы на прыступках крамы «Еўраопт» у горадзе Крупкі.
Раней у Алеся Пушкіна здарыўся інцыдэнт з супрацоўнікам “Еўраопта”. Ён, па словах мастака, абразіў беларускую мову.
Суд над Алесем Пушкіным адбыўся 10 чэрвеня. Яго абвінавацілі па частцы 1 артыкула 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), а таксама па артыкуле 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы), паведамляе spring96.org.
Падчас пасяджэння стала вядома, што ў гэтай справе нач.штабу крупскай міліцыі палічыў сябе пацярпелым, бо Алесь Пушкін адмовіўся выканаць ягоную прапанову па-расейску "пройти в автомобиль". Міліцыянт выступаў у судзе менавіта ў такім статусе, як і ў пратаколе, што склаў ягоны падначалены, хаця, сам прызнаў, ніякой шкоды яму не зрабілі. Пра гэта ў фейсбуку напісаў Алесь Лагвінец.
У выніку паседжання суд палічыў віну Алеся Пушкіна ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння даказанай і аштрафаў мастака на восемь базавых велічынь — пяць базавых за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства і тры базавых за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.