МАРГ: Гандлёвыя сеткі возьмуць на сябе абавязацельства і будуць даваць зніжкі для пэўных груп насельніцтва
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вядзе перамовы з гандлёвымі сеткамі, каб яны давалі зніжкі для некаторых груп насельніцтва. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1» заявіў кіраўнік ведамства Аляксей Багданаў, паведамляе «Еўрарадыё».
Падпісаць адпаведнае пагадненне паміж МАРГ і гандлёвымі
сеткамі плануецца на пачатку 2022 года.
«Гандлёвыя сеткі возьмуць на сябе частку сацыяльных
абавязацельстваў і будуць прадастаўляць зніжкі на сацыяльна значныя тавары для
пэўных груп насельніцтва», — паведаміў міністр.
Па яго словах, гэты механізм дазволіць стрымаць інфляцыю і забяспечыць небагатыя слаі насельніцтва якасным таварам. Пагадненне павінна запрацаваць у сярэдзіне студзеня 2022-га, абяцае Багданаў.