Максім Харошын часова з'ехаў з краіны

Збіты саўладальнік сталічнага кветкавага магазіна «Першы кветкавы» Максім Харошын з'ехаў з сям'ёй з Беларусі «на рэабілітацыю», вярнуцца абяцае праз некалькі тыдняў. Пра гэта мужчына паведаміў на сваёй старонцы ў інстаграме.

download_129.jpg

13 кастрычніка ў Мінску жорстка затрымалі аднаго з уладальнікаў сталічнага кветкавага магазіна «Першы кветкавы» 34-гадовага Максіма Харошына.
З РУУС мужчыну павезлі на хуткай у бальніцу. Максім распавёў пра збіццё падчас затрымання і ў аддзеле міліцыі, у ГУУС Мінгарвыканкама такую ​​інфармацыю назвалі неправеранай.
У суботу 18 кастрычніка ён апублікаваў такое паведамленне ў інстаграме:
«Я забраў сваю сям'ю і з'ехаў на некалькі тыдняў у адну з краін Прыбалтыкі на аднаўленне».
Ён падзякаваў усім за дапамогу сям'і. Нагадаем, некалькі дзён пасля жорсткага затрымання Харошына мінчане выстройваліся ў чэргі да яго кветкавай крамы.
«Для мяне гэта вельмі важна. Я б зрабіў тое ж самае для вас і дакладна яшчэ зраблю. Я абавязкова вярнуся і буду прывозіць букеты для вас і радаваць. Мы дакладна пераможам. Назаўжды «Жыве Беларусь!» - сказаў Максім Харошын.
tut.by