Майк Пампеа сустрэўся з Віталём Шкляравым

Шкляраў быў палітвязнем у Беларусі цягам 3 месяцаў.

photo_2021_01_02_16_44_53.jpg

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа сустрэўся з паліттэхнолагам Віталём Шкляравым і напісаў пра гэта ў свой твітэр.
«Віталь Шкляраў тры месяцы быў незаконна затрыманы ў Беларусі. Яго прывезлі дадому ў кастрычніку 2020 года, дзякуючы камандным намаганням Дзярждэпартамента ЗША, адмысловага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Роджэра Д. Карстэнса і нашым камандам у Кіеве, Мінску і Вашынгтоне. Сіла і падтрымка сям'і дазволілі яму перажыць турэмнае зняволенне», — падзяліўся Пампеа.
Нагадаем, Шкляраў быў палітвязнем у Беларусі. Яго выпусцілі з турмы, пасля сустрэчы ў СІЗА КДБ з Лукашэнкам, але ў статусе абвінавачанага — крымінальную справу Шклярава так і не зачынілі. У сярэдзіне снежня Шляраў даў інтэрв'ю, у якім сказаў, што Лукашэнка — «круты мужык», а сустрэча з ім — гэта «унікальная падзея».