Мая Абромчык: Спецназавец, які збіў мяне, заплаціць за злачынства
У снежні 2010-га фотаздымак беларускай студэнткі Маі Абромчык на бальнічнай койцы з раздробленай нагой абляцеў многія СМІ.
Гісторыя дзяўчыны, якая стала ахвярай нападу сілавікоў пасля разгону Плошчы, не пакінула беларусаў абыякавымі.
Яе збівалі дубінкамі і нагамі, а яна ляжала на зямлі і клікала на дапамогу… Праз тры гады «Салідарнасць» звязалася з Маяй і распытала, як яе жыццё і ці пакараны
спецназавец, які збіў яе 19 снежня — у тую нядзелю, якую беларусы называюць крывавай.
— Мая, як здароўе? Спачатку дактары не давалі прагнозаў, ці адновіцца функцыя зламанай нагі. Праз паўгода пасля траўмы ты перанесла дзве аперацыі і кульгала. Як адчуваеш сябе
цяпер?
— Праз аперацыі ты надоўга выпала з рэальнага жыцця?
— На некалькі месяцаў. Нягледзячы на тое, што не магла хадзіць, я працягвала навучанне. Экзамены здавала на мыліцах. Потым перавялася на завочнае і скончыла ВНУ.
— У 2010-м былі першыя прэзідэнцкія выбары, у якіх ты ўдзельнічала як выбаршчык?
— Так.
— Можаш расказаць, за каго ты галасавала?
— За Някляева.
— Што цябе прывяло на Плошчу?
Мы пайшлі туды з сябрамі. Калі за намі пагналіся, двое паспелі ўцячы. Са мной побач быў хлопец, з якім я тады сустракалася. Спачатку спецназаўцы пачалі біць яго. А калі я за яго заступілася, напалі на мяне. Гэта была неабгрунтаваная агрэсія. Усё адбылося ўжо пасля разгону Плошчы. Мы не супраціўляліся, у нас не было зброі. Яны проста не мелі права нас біць.
— Пасля таго, як ты напісала скаргу ў пракуратуру, была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 155 КК РБ (нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў па неасцярожнасці).
Вінаватага да гэтага часу не знайшлі. На якой стадыі цяпер крымінальная справа?
— Яна была прыпыненая яшчэ летам 2012-га, таму што нікога не знайшлі. Спачатку ёй займалася пракуратура, потым Следчы камітэт. У Беларусі я прайшла ўсе этапы і падала скаргу ў Камітэт
па правах чалавека ААН. Цягам паўгода праваахоўныя органы Беларусі павінныя былі даць адказ, але пакуль яго няма.
— Праз некалькі месяцаў пасля 19 снежня ў інтэрв'ю «Салідарнасці» ты казала, што хочаш знайсці сведак, якіх супрацоўнікі міліцыі везлі разам з табой з
Плошчы. Ці атрымалася кагосьці знайсці?
— Я знайшла жанчыну, якая сядзела са мной у аўтазаку. Сустрэла яе на судзе па справе аб масавых беспарадках. Яна пагадзілася быць сведкай. Мой адвакат яе апытвала, але, наколькі я
памятаю, яе не запрашалі следчыя.
Знайшліся і іншыя сведкі — хлопец і дзяўчына, якіх таксама збілі. Яны былі побач са мной у той вечар і ўсё бачылі. Хлопцы давалі паказанні ў пракуратуры. Праўда, падрабязнасцяў не
памятаю. Гэта было даўно, і я стараюся пра гэта менш успамінаць.
— Мая, а што табе казаў следчы, які вёў справу?
— Іх было трое. Пастаянна гэтую справу перакідвалі. Ніхто не казаў, што нерэальна знайсці злачынцаў. Заяўлялі: «Будзем шукаць».
Праз паўгода пасля завядзення справы праводзілі апазнанне спецназаўцаў, якія падпісвалі пратакол аб затрыманні чалавека, што са мной быў. Гэта былі зусім іншыя людзі. Тады ж мяне запрасілі
скласці фотаробат меркаванага злачынца. Было складана ўспомніць твар чалавека праз паўгода.
На гэтым, у прынцыпе, уся працэдура скончылася. Больш ніякіх дзеянняў не было.
— А цяпер ты пазнала б таго, хто цябе збіваў?
— Наўрад ці. Занадта шмат часу прайшло. Калі толькі ён сам прызнаецца. Думаю, што ў органах ведаюць, хто гэта быў. Хоць я магу толькі меркаваць.
— Часцей за ўсё, калі чалавек трапляе ў стрэсавую сітуацыю, ён імкнецца як мага хутчэй забыцца пра тое, што здарылася. Чаму ты вырашыла ісці да канца?
— Як ты лічыш, якога пакарання заслугоўваюць спецназаўцы, якія цябе збілі?
— Праз тры гады ці пераследуюць цябе страхі пасля перажытага ў той вечар?
— Я баюся замкнёнай прасторы. Калі мяне везлі ў аўтазаку з паламанай нагой, было вельмі цесна…
— А масавых мерапрыемстваў не пазбягаеш?
— Людзям, якія за цябе перажывалі, будзе цікава даведацца, чым ты цяпер займаешся.
— Я працягваю навучанне ў магістратуры ўніверсітэта ў Любліне па праграме Каліноўскага. Мая спецыяльнасць — «паліталогія». Што будзе далей — не
ведаю. Напішу дыплом, пагляджу на свае адзнакі і вырашу.
— Як будучы палітолаг ты напэўна сочыш за падзеямі ва Украіне. Па-твойму, у беларусаў, якія выйшлі на Плошчу ў 2010-м, і ўкраінцаў на Майдане ёсць нешта агульнае?
— У 2015-м пойдзеш на Плошчу?
— Усё залежыць ад абставінаў. Як гэта ўсё будзе арганізавана, якія мэты, стратэгія. Не ведаю, дзе я буду ў той момант.
— Як змяніла цябе гісторыя 19 снежня?
А з іншага боку, мне дапамагалі многія незнаёмыя людзі. Усім ім я хачу сказаць дзякуй.
gazetaby.com