«Літвіны» супраць «MoscowUnited»: нашы перамаглі!

Пераможца Усходняй лігі па амерыканскім футболе каманда «Літвіны» сыграла ў суботу, 4 красавіка, таварыскі матч у Мінску супраць «MoscowUnited» у рамках падрыхтоўкі да пачатку сезона.



forma_vazycj_kalia_11_kilahramau_logo.jpg

Форма важыць каля 11 кілаграмаў

У Беларусі амерыканскі футбол — даволі экзатычныя від спорту. Ён з’явіўся ў нас 1990-х гадах. А ў апошнія 5 гадоў амерыканскі футбол стаў моцна папулярызавацца. У 2012 годзе з’явілася першая міжнародная ліга з удзелам беларускіх клубаў — мінскіх «Зуброў» і «Літвінаў». Сёлета турнір папоўніўся яшчэ трыма айчыннымі камандамі — сталічнымі «Паганцамі», гарадзенскімі «Варварамі» і віцебскімі «Рысямі». Ліга стартуе 24 красавіка.

img_0012_logo.jpg

Адзінаццаць раніцы ў суботні дзень — не лепшы час для правядзення матчу, дый надвор’е было не самае добрае. Але на трыбунах аднаго з палёў сталічнага палацу воднага спорту сабралася каля сотні заўзятараў.

img_9925_logo.jpg

На трыбунах гучала: «Мы литвины, мы непобедимы!». Але, на жаль, ні разу не было чутна беларускамоўных крычалак.

img_0027_logo.jpg

img_0128_logo.jpg

amerikansk_futbol_davol_nebjaspechni_v_d_sportu_logo.jpg

Амерыканскі футбол даволі небяспечны від спорту

img_0155_logo.jpg

ne_abijshlosja_bez_tra_ma__logo.jpg

Не абыйшлося без траўмаў

У першай палове гульня была роўнай. Лік пасля сканчэння першай паловы: 8:6 на карысць гасцей.

img_9920_logo.jpg

dzja_chini_l_tv_nk__logo.jpg

Дзяўчыны-літвінкі

 

У перапынку на поле выбеглі дзяўчыны з групы падтрымкі «Літвінаў».

Гледачы шукалі, дзе сагрэцца, некаторыя накрыліся коўдраю. Працаваў толькі невялічкі намёт з гарачымі напоямі.

start_2_palovi_logo.jpg

img_0172_logo.jpg

У другой палове матчу ініцыятыву цалкам узялі «Літвіны». 

kanec_gul_n__logo.jpg

І гульня скончылася лікам 25:8. Трыбуна лікуе і віншуе пераможцаў. Футбалісты дзякуюць заўзятарам за падтрымку.

spartovec_muzika_v_tal_gurko_prisutn_cha_na_matchi_logo.jpg

Спартовец і музыка Віталь Гуркоў прысутнічаў на матчы.

Многія гледачы просяць сфатаграфавацца з гульцамі.

Літаральна за пару хвілін поле зноўку трансфармуецца ў футбольнае і пусцее.

Пасля гульні нам удалося паразмаўляць з гульцом «Літвінаў» Паўлам Далганавым, які падзяліўся сваімі ўражаннямі:

sklad_padzjaljaecca_na_kamandu_abaroni_napadzennja_logo.jpg

Склад падзяляецца на каманду абароны і нападзення

 

— Хаця гэта і таварыскі матч, але гульня склалася не вельмі проста, асабліва ў першай палове. Нашы супернікі даволі моцныя, але іх склад не вельмі шматлікі, і таму гульня ў другой палове мачту прайшла з нашай перавагай. Гэта каманда гуляе ў Чэмпіянаце Расіі, ніколі не перамагала ў турніры, але рэгулярна выходзіць у стадыю плэй-оф і аднойчы была віцэ-чэмпіёнам.

— Што змянілася ў гэтым годзе ў фармаце лігі УЛАФ?

—  З гэтага сезона турнір падзяляецца на 2 групы: вышэйшую, дзе разам з намі будуць гуляць нашы суайчыннікі «Зубры», маскоўскі «Bruins» і варонежскія«MightyDucks». У другой групе — пяць маладых каманд, якія будуць у гэтым годзе набіраць досвед. Упершыню будуць выступаць каманды з Латвіі і Эстоніі, спадзяюся, што праз сезон далучацца і клубы з Фінляндыі і Швецыі.

— Які на сённяшні дзень стан нацыянальнай зборнай?

— У Беларусі ёсць федэрацыя па амерыканскім футболе, але, на жаль, яна пакуль не працуе ў гэтым накірунку. У 2016 годзе будзе праводзіцца Чэмпіянат Еўропы, дзе прымуць удзел зборныя нашых суседзяў Расіі і Польшчы, але беларусаў там не будзе. Спадзяемся, што дзяржава далей будзе ісці нам насустрач. Нягледзячы на такое становішча спраў са зборнай краіны, футбол у Беларусі развіваецца, з'яўляюцца новыя каманды ў рэгіёнах.

Фота аўтара