Літва ўзмацняе кантроль на мяжы з Беларуссю

Каля 90 % кантрабандных цыгарэт трапляе ў Літву менавіта праз гэты ўчастак мяжы.



vilnius.jpg

У мэтах барацьбы з кантрабандай Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведамляе пра ўзмацненне нагляду на літоўска-беларускай мяжы.

Супрацоўнікі службы адзначаюць, што на мяжы з Беларуссю ўзмацнілася кантрабанда, з тых часоў, як ytrfkmrb гадоў таму стаў больш жорсткім кантроль у Калінінградскай вобласці. Да кастрычніка на літоўска-беларускай мяжы затрымана каля мільёна кантрабандных цыгарэт, а таксама больш за 400 асоб, якія спрабавалі нелегальна трапіць у Літву.

"Гэта самая доўгая мяжа Літвы, тут няма натуральнай прыроднай перашкоды, як Нёман на мяжы з Расіяй. Пры мяжы з Беларуссю — лясістыя мясцовасці, якія спрыяюць злачынным дзеянням", — патлумачыў прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Гедрус Мішуціс.

Цяпер каля 90% кантрабандных цыгарэт трапляе ў Літву менавіта праз гэты ўчастак мяжы, таму і ўкараняецца новая сістэма кантролю.

delfi.lt