Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 56 нелегальных мігрантаў, якія прыйшлі з Беларусі

Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 56 нелегалаў, якія прыйшлі з Беларусі (напярэдадні затрымалі 60 чалавек). З пачатку года іх колькасць складае 1716 чалавек. Як адзначае pasienis.lt, ужо тыдзень, як мігрантаў за суткі затрымліваюць менш за сотню.

Фота pasienis.lt

Фота pasienis.lt

Літва вымушана ўмацоўваць мяжу з Беларуссю і прасіць дапамогі ў ЕС. Еўрасаюз абяцае адказаць новымі санкцыямі супраць афіцыйнага Мінска на міграцыйны крызіс на мяжы з Літвой. У Вільні адкрыта заяўляюць, што «Лукашэнка распачаў гібрыдную вайну супраць Еўропы».

Паводле «Еўрарадыё».