Лісты Мікалая Аўтуховіча доўга вывучаюць цэнзары
Пасля таго, як Аляксандр Сезень з Ваўкавыску накіраваў адкрыты ліст да Мікалая Аўтуховіча ў незалежныя ды дзяржаўныя СМІ, ён атрымаў адказ ад палітвязня.
Па яго словах, да гэтага тры тыдні ніякіх вестак ад Мікалая Аўтуховіча не было, што падалося дзіўным:
— Я атрымаў два лісты ад Мікалая. Лісты прыйшлі адразу ў адзін дзень, з вялікай затрымкай. Іх, напэўна, доўга чыталі цэнзары. Я думаю, што наўмысна робіцца затрымка гэтых лістоў.
Былы прадпрымальнік з Ваўкавыску, ветэран вайны ў Афганістане Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў няволі з 8 лютага 2009 года. Асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы.