Трое беларускіх палітвязняў прэтэндуюць на прэмію Сахарава

Еўрапарламент сёння назаве яе лаўрэата. У шорт-ліст кандыдатаў ўвайшлі Алесь Бяляцкі, Эдуард Лобаў і Мікалай Статкевіч.



statkevich_belyackiy_lobov.jpg

Акрамя таго, у гэтым спісе былы агент ЦРУ Эдвард Сноўдэн і 15-гадовая пакістанская актывістка барацьбы за правы жанчын Малалу Юсуфзай, якая перажыла ў 2012 годзе замах талібаў і атрымала цяжкае раненне.
Кандыдатаў - фіналістаў у лаўрэаты прэміі імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» за 2013 вызначылі камітэты Еўрапарламента па замежных справах і па развіцці і падкамітэт па правах чалавека на сваім пасяджэнні ў панядзелак.
Сёння падчас пленарнай сесіі Еўрапейскага парламента ў Страсбургу канферэнцыя старшыняў палітычных фракцый абярэ лаўрэата, якога запросяць на цырымонію ўзнагароджання 20 лістапада таксама ў Страсбург.
charter97.org