Ігар Аліневіч: «Узаемадапамога — галоўны здабытак пасля 2010 году»
Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч даслаў дамоў першы пасля сваіх трыццатых угодкаў ліст.
Вядома, што ў той дзень, калі Ігару споўнілася 30 гадоў, яго пакаралі карцэрам нібыта за няяўку на вучобу. Маці палітвязня Валянціна Аліневіч, прачытаўшы апошні ліст сына, мяркуе, што ён паспеў
напісаць ліст яшчэ да таго, як пайшоў у карцэр. З допісаў сына Валянціна Аліневіч робіць выснову, што Ігар сустракаў свой дзень народзінаў з аптымізмам і нават гумарам. Таксама маці адзначае, што ён
думаў не толькі пра сябе, але і пра іншых палітвязняў, у прыватнасці пра актывіста Аляксандра Малчанава, які пасьля выхаду з калоніі аказаўся ў цяжкай сітуацыі, але не застаўся без падтрымкі сяброў і
аднадумцаў. Вось якую цытату Валянціна Аліневіч прачытала для Свабоды:
Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў нападзе на афіцыйныя будынкі. У судзе сваёй віны не прызнаў. Трымаюць палітвязня ў наваполацкай калоніі, якая лічыцца адной з
найгоршых паводле экалагічных умоваў.
svaboda.org