Летняя школа для беларускіх выпускнікоў і студэнтаў у Літве. Запрашаем!
Запрашаем паспяховых беларускіх выпускнікоў ды неабыякавых студэнтаў на інтэнсіўны летні тыдзень навучання і абмену досведам у Літве.
Адукацыйныя відэа ды інтэрв’ю, самакіруемая адукацыя, сусветны досвед клубаў выпускнікоў і трэнінг па адукацыйным ментарстве, а таксама цікавая культурніцка-інтэграцыйная праграма — усё, што трэба для незабыўнага лета!
Калі: 10–16 ліпеня 2016 г.
Дзе: Літва
У праграме школы:
- Знаёмства з выбітнымі беларускімі выпускнікамі і перспектыўнымі студэнтамі
- Медыя-трэнінг “Як узяць і даць выдатнае інтэрв’ю” (практыка ў парах і міні-групах)
- Медыя-трэнінг па апрацоўцы і распаўсюду адукацыйных відэа
- Навучальная сесія пра самакіруемую адукацыю (Self-directed learning)
- Трэнінг па адукацыйным ментарстве і кансультаванні
- Знаёмства з сусветным досведам клубаў выпускнікоў (Alumni Clubs), распрацоўка канцэпцыі беларускай супольнасці выпускнікоў і адукацыйнага ментарства
Каго чакаюць арганізатары: паспяховых маладых беларусаў, выпускнікоў беларускіх і замежных навучальных устаноў, гатовых падзяліцца сваім досведам, а таксама беларускіх студэнтаў, якія дбаюць пра сваё адукацыйнае ды прафесійнае развіццё.
Дзеля таго, каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна запоўніць невялікую заяўку, дзе выпускнікоў просяць падумаць над гісторыяй поспеху, якой яны маглі б падзяліцца, а студэнтаў — задумацца, з выпускнікамі якіх ВНУ, з якіх краінаў ці сфераў ім было б найцікавей пазнаёміцца.
Скрайні тэрмін падачы заявак 1 траўня 2016.
Удзел у летняй школе бясплатны. Арганізатары аплочваюць пражыванне і харчаванне, а таксама аказваюць дапамогу ў атрыманні візы.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з Летняй школай, звяртайцеся на скрыню adukacyja@gmail.com.
Праект ладзіцца камандай Адукацыя.Інфо сумесна з Фундацыяй імя Конрада Адэнаўэра ў Беларусі.
Паводле прэс-службы Адукацыя.Інфо