LegalizeBelarus правядзе акцыю ў падтрымку Пятра Маркелава

Сябра LegalizeBelarus Пятра Маркелава асудзілі на 14 сутак за «дробнае хуліганства» і «непадпарадкаванне службовай асобе пры выкананні», калі ён спрабаваў дамагчыся перагляду галасоў падчас парламенцкіх выбараў.

3433b4af_6d38_473c_9c48_a802f50352a0_w1023_r1_s_1.jpg

«Гэтыя два тыдні ён правядзе ў халодным і бязрадасным Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, — пішуць LegalizeBelarus ў сваім акаўнце ў фэйсбуку. — Але кожны з нас можа дадаць трохі салідарнасці і цяпла ў будні Пятра
Акцыю падтрымкі арганізатары правядуць сёння а 19-й. На сустрэчы можна будзе адправіць паштоўку і ахвяраваць грошы Пятру.
«Месца можна даведацца напісаўшы ў бот @moladzbot», — пішуць LegalizeBelarus.

Назіральніка, які здымаў на відэа падлік галасоў, арыштавалі на 14 сутак