Да Пятра Маркелава не пускаюць адваката

Адвакатка Альвіна Мінгазава ўжо дзве гадзіны не можа сустрэцца з Пятром Маркелавым.

3433b4af_6d38_473c_9c48_a802f50352a0_w1023_r1_s_2.jpg

Адвакатка не можа сустрэцца з Пятром Маркелавым, якога асудзілі на 14 сутак за «дробнае хуліганства» і «непадпарадкаванне службовай асобе пры выкананні», калі ён спрабаваў дамагчыся перагляду галасоў падчас парламенцкіх выбараў.

Альвіна Мінгазава кожныя 15 хвілін тэлефануе ў дзяжурную частку  Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), але там спасылаюцца, што ўсе кабінеты для сустрэчаў з адвакатамі занятыя. Пра гэта паведамляе ў фэйсбуку Прававая ініцыятыва.

Такая інфармацыя пра занятыя пакоі для адвакатаў тым больш насцярожвае, што вялікай колькасці арыштаваных ў ЦІР апошнім часам не назіралася.