Крымінальны пераслед. Сталі вядомыя падрабязнасці «хапуна» сяброў АГП

Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці пераследу сябраў Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

photo_2022_07_29_22_30_39_1.jpg



Вядома, што крымінальная справа заведзеная не толькі супраць кіраўніка партыі Мікалая Казлова, але і ў дачыненні да старшыні мінскай арганізацыі АГП Аксаны Аляксеевай і актывісткі Антаніны Кавалёвай.

Таксама паведмлялася пра крымінальную справу супраць чальца АГП Артура Смалякова, які не выйшаў на волю пасля 15 сутак.

Выглядае, што ўсім інкрымінавалі «народны» артыкул 342. 

Акрамя іншага, учора затрымалі сябра АГП Андруся Асмалоўскага. Як сказалі яго блізкім у СК, бліжэйшыя 10 дзён ён прабудзе на Акрэсціна.

З учорашняга дня не выходзіць на сувязь грамадзянская жонка Асмалоўскага Дыяна Чарнушына. Яна сябра АГП і маці дзіцяці-інваліда.

Меркаванні наконт прычын пераследу сябраў АГП гучаць розныя. Бадай, асноўная версія — партыя паспрабавала аднавіць дзейнасць, зноў адкрыла офісы, чальцы вырашылі наведаць рэгіёны. І за імі адразу прыйшлі.