Колькі драўляных будынкаў пад аховай дзяржавы ў вашым паселішчы?
За мінулы год у суседзяў у невялікім гарадку Ліепаі адрэстаўравалі 23 старыя драўляныя будынкі. Тэлеграм-канал «Спадчына» пытаецца ў чытачоў, ці бачылі яны рэстаўрацыю шараговай забудовы ў беларускіх райцэнтрах.

За 2021 год у
68-тысячнай латвійскай Ліепаі адрэстаўравалі за муніцыпальныя грошы 23 гістарычныя
будынкі на агульную суму 212 640 еўра. Збольшага, як бачна з ілюстрацый, гэта драўляная
гістарычная забудова.
68 тысяч жыхароў — гэта памер Рэчыцы, раённага цэнтра.
А цяпер задайце сабе пытанні:
- Колькі драўляных будынкаў пад аховай дзяржавы ў вашым паселішчы?
- Колькі грошай мясцовыя ўлады выдзелілі на рэстаўрацыю ў 2021 годзе?
- Калі апошні раз вы ўвогуле бачылі рэстаўрацыю шараговай забудовы ў райцэнтрах?