Кіраўніцтва «ДарОрс» падазраюць у карупцыі: два топ-менеджары затрыманыя

У сераду, 25 кастрычніка, сілавікі затрымалі двух кіраўнікоў ААТ «ДарОрс», буйнога ведамаснага рытэйлера і вытворцы кветак.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак


Гэтую інфармацыю tut.by паведамілі дзве крыніцы і пацвердзіла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
«Дырэктар і галоўны інжынер затрыманыя па падазрэнні ў здзяйсненні карупцыйнага злачынства па матэрыялах ГУБАЗіК МУС. УСК па Мінску распачата і расследуецца крымінальная справа па артыкуле 210 Крымінальнага кодэкса (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). Сталічныя следчыя разбіраюцца ў сітуацыі», — паведаміла Ганчарова.
Затрыманыя, паводле інфармацыі tut.by, генеральны дырэктар ААТ «ДарОрс» Аляксандр Казлоў і галоўны інжынер Аляксей Крупкевіч.

ААТ «ДарОрс» кантралюе практычна ўвесь гандаль і грамадскае харчаванне ў раёне Мінскага чыгуначнага вакзала, буйны аператар кветкавага рынку.
Паводле «Нашай Нівы»