«Канапляны» судовы марафон у Мінску

У судзе Цэнтральнага раёну Мінска 8 лютага за ўдзел у «канапляным калядаванні» судзяць чатырох актывістаў ініцыятывы Legalize Belarus.

Канаплянае калядаванне ў Мінску 25 снежня 2017 года. Фота: Legalize Belarus

Канаплянае калядаванне ў Мінску 25 снежня 2017 года. Фота: Legalize Belarus

У адміністратыўных пратаколах адзначана, што ўдзельнікі калядавання «выказвалі стаўленне да легалізацыі марыхуаны ў Беларусі» праз правядзенне пікетавання, чым парушылі арт. 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў). Раней, 18 студзеня, пачалі суд над адным з удзельнікаў акцыі Пятром Маркелавым. Як толькі суддзя Ігар Касцян зачытаў склад правапарушэння Пятра Маркелава, быў аб'яўлены перапынак. Пасля таго, як суддзя вярнуўся ў залю, ён зачытаў пастанову аб накіраванні справы супраць актывіста на дапрацоўку.
Сёння разглядацца справы Пятра Маркелава, Юлі Швабовіч, Стася Шашка і Міхася Варанцова, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

"Канапляны судовы маратон — гэта феерычнае сьвята закону, права і справядлівасьці. Улада бярэцца за калядоўшчыкаў! Прыходзь на маратон, каб падтрымаць свабоду слова і мірных сходаў!" – пішуць актывісты ў суполцы Legalize Belarus.

Пятру Маркелаву прысуджаны штраф у памеры 30 базавых велічынь, Юля Швабовіч і Стась Шашко аштрафаваны на 10 базавых велічынь кожны.
Справу Міхася Варанцова разглядае суддзя Ігар Касцян. Ён хадайнічаў ад допыце сведкаў Шашка і Швабовіч і допуску ў працэс адваката.
Нагадаем, 25 снежня актывісты ініцыятывы Legalize Belarus правялі «канапляную каляду» – шэсце за рэформу артыкулу 328 КК, які рэгулюе абарот псіхаактыўных рэчываў і ўводзіць крымінальную адказнасць. У акцыі бралі ўдзел больш за 15 чалавек, паведамляў у сацыяльных сетках адзін з арганізатараў шэсця Пётр Маркелаў. Юнакі прагульваліся па цэнтры горада, спявалі вясёлыя песні і неслі стылізаваныя выявы канаплянага лісця.