Камітэт Салідарнасці з Украінай запрашае на прагляд «Гісторыі Данецка»

Камітэт Салідарнасці з Украінай далучаецца да фестываля-марафону "Два дні дзеля жыцця", маштабнага прагляду класічных шэдэўраў, фестывальных хітоў і маючых неверагодны поспех новых украінскіх фільмаў.



salidarnasc348809.jpg

Падчас прагляду будуць збірацца ахвяраванні, якія перададуць на патрэбы ваенных шпіталёў, размінаванне тэрыторый, амуніцыю і г.д.


24 верасня адбудзецца прагляд дакументальнага фільма "Другі "Чэлсі": Гісторыя з Данецка" Якаба Пройса, стужкі, якая мела неверагодны поспех, бо адлюстраваныя ў ёй праблемы прывялі да крывавай катастрофы ва Украіне. Прэсавая служба БХД