Каб учасна скончыць працоўны дзень, на «Белпошце» выклікалі АМАП

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Мотолько, помоги».

unnamed_223.jpg

Дзіўны выпадак адбыўся ў Мінску. Супрацоўнікі аднаго з аддзяленняў «Белпошты» выклікалі АМАП на кліентаў.
Як паведаміў тэлеграм-канал Антона Матолькі ўвечары 23 студзеня, на адным з мінскіх аддзяленняў «Белпошты» ўтварылася вялікая чарга. Каб не працягваць працу пасля афіцыйнага заканчэння працоўнага дня, работнікі выклікалі АМАП, той разагнаў людзей. Некалькі самых упартых кліентаў засталіся чакаць свае пасылкі.
«Сёння загадчыцы гэтага аддзялення не хацелася абслугоўваць людзей, яшчэ да закрыцця прыехалі супрацоўнікі АМАП і выгналі наведвальнікаў, асабліва моцныя духам людзі не скарыліся і засталіся чакаць чаргі, супрацоўнікі стаяць да гэтага часу на вуліцы чакаюць, калі загадчыца сыдзе», — паведамляюць відавочцы.


Інцыдэнт адбыўся па адрасе вуліца Янкі Маўра, 33.